У Абухоўскім раёне Кіеўскай вобласці адбылося ўзгаранне ў будынку, які належыць палітыку і алігарху Віктару Медзведчуку.

«Міліцыя атрымала паведамленне аб пажары», — распавёў начальнік прэс-службы міліцыі Кіеўскай вобласці Мікалай Жуковіч.

Ён дадаў, што цяпер пажарныя тушаць агонь, а міліцыя выехала на месца здарэння.

* * *

Віктар Медзвядчук быў кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта пры Леанідзе Кучме, лічыцца адным з арганізатараў фальсіфікацый на выбарах у 2004 годзе, якія скончыліся Аранжавай рэвалюцыяй. Ягоную дачку хрысціў Уладзімір Пуцін і жонка Дзмітрыя Мядзведзева.

Багацце Медзведчука пазалетась ацэньвалася ў $250 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?