Клічко папрасіў прабачэння ў Майдана за тое, што паціснуў руку Януковічу. Пра гэта ён заявіў са сцэны.

«Шмат разоў я тут быў, не толькі на сцэне, наогул правёў шмат начэй тут на Майдане. Я ўпершыню сёння не мог выступіць, таму што людзі крычалі, яны не хацелі мяне чуць, таму што я працягнуў руку Януковічу, павіншаваўшы яго», — адзначыў палітык.

«Калі я кагосьці пакрыўдзіў, я прашу прабачэння, але я раблю ўсё шчыра, каб дапамагчы Украіне, каб кроў не пралілася, каб гэтая банда сышла. Калі трэба сустрэцца, каб пераканаць, каб чалавек сышоў у адстаўку — я буду выкарыстоўваць любую магчымасць для гэтага», — запэўніў Клічко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?