«Сястрычка Бэці»
Ціхая афіцыянтка, якая звар’яцела на сэрыялах, цяпер выдае сябе з “сястрычку Бэці” з мыльнае опэры. На сустрэчу са сваёй марай гераіня адправілася ў Санта-Барбару. За ёй рушылі ўсьлед прафэсійныя кілеры. Але гэта была самая кепская ідэя ў іхнім жыцьці…
БТ, 22.40
Сястрычка Бэці (Nurse Betty)
ЗША – Нямеччына, 2000, каляровы, 110 хв.
Рэжысэр: Ніл ЛаБут
Ролі выконваюць: Рэнэ Зэльвэгер, Морган Фрымэн, Крыс Рок, Грэк Кінэр, Крысьпін Гловэр
Жанр: Арт-гаўзны камэдыйны трымценьнік
Прызы: Прыз Канскага кінафэсту за найлепшы сцэнар, намінацыя на “Залатую галіну” Канскага кінафэсту, “Залаты глёбус” за найлепшую жаночую ролю
Адзнака: 7 (з 10)
Па сьмерці мужа, якога расстралялі бандыты, ціхая афіцыянтка, вялікая аматарка сэрыялаў – зусім зьехала з глузду. Цяпер гераіня лічыць сябе “сястрычкаю Бэці” з мыльнае опэры. На сустрэчу са сваёй марай гераіня адпраўляецца ў Санта-Барбару.
За ёй рушылі ўсьлед і прафэсійныя кілеры. Але гэта была самая кепская ідэя ў іхнім жыцьці.
З мыльнымі опэрамі не жартуюць!
Іранічнае арт-гаўзнае кіно, замілавальна-зьдзеклівае, нестандартнае й напружанае. Крутая крымінальная гісторыя травэстуецца “мыльнымі жарсьцямі”, мэлядрамныя пакуты ўваходзяць у паліцэйскую хроніку, а гераіня (як і гледачы!) здольная верыць любой фантазіі.
І слушна робіць – фантазіі зьдзяйсьняюцца.
Карціна дэманстравалася ў Менску на Фэстывалі аднаго фільму.
Кінатэрміны
Кінападзеі
Усе фільмы
Кінатворцы
Андрэй Расінскі
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ