Самаабарона Майдана дзяжурыць каля аэрапорта «Жуляны» для таго, каб не даць магчымасці прадстаўнікам органаў улады пакінуць краіну.
Паводле інфармацыі відавочцаў, прадстаўнікі самаабароны затрымліваюць дэпутатаў і не даюць ім магчымасці вылецець з Кіева. У прыватнасці, назад у Кіеў ужо адправілі дэпутата Уладзіміра Мядзяніка з фракцыі Партыі рэгіёнаў.
Акрамя таго, у сетцы паведамілі і пра затрыманне дэпутата Генадзя Васільева, які раней выйшаў з фракцыі Партыі рэгіёнаў.