Ён запісаў відэаінтэрв'ю, у якім падкрэсліваецца, што ва Украіне ёсць «усе адзнакі дзяржаўнага перавароту».

Віктар Януковіч перадумаў сыходзіць у адстаўку. Ён знаходзіцца ў Харкаве і запісаў відэазварот да насельніцтва Украіны.

Яго інтэрв'ю паказалі на малавядомым тэлеканале UBR, які належыць былому в.а. прэм'ера Арбузаву (сыну дырэктаркі банка, які належыць сыну Януковіча).

Я рабіў усё, каб у краіне не было крывапраліцця, сказаў Януковіч. Але адбылося так як адбылося.

Я прыехаў у Харкаў позна ноччу, — сказаў Януковіч. Я хацеў узяць у сённяшнім з'ездзе дэпутатаў усіх узроўняў, але не змог, мусіў заўжды быць на сувязі.

Мусіў трымацца на сувязі, каб абараняць людзей, якіх бандыты сёння пераследуюць, сказаў ён.

Я раблю ўсё, каб не дапусціць праліцця крыві цяпер ужо блізкіх мне людзей, сказаў Януковіч.

«Што адбываецца — гэта бандытызм і дзяржаўны пераварот. Я буду змагацца з гэтым. Што я буду рабіць — я пакуль не ведаю. Я буду ездзіць па паўднёвым усходзе краіны, які пакуль яшчэ бяспечны», сказаў Януковіч.

Па маёй машыне стралялі, сказаў Януковіч. Спікера Рыбака ўчора збілі, стралялі па машыне. Ён папрасіў, каб я яго забраў, і я яго забраў з сабой. На лячэнне, дадаў ён.

Што мы будзем далей рабіць — я буду кожны дзень гэта гаварыць», — казаў Януковіч.

Януковіч гаварыў па-расейску, ён быў бледны, голас яго зрываўся.

«Я не збіраюся выязджаць з краіны, я не збіраюся падаваць у адстаўку, я законна абраны прэзідэнт. Мне давалі гарантыі ўсе міжнародныя пасярэднікі, якія тут працавалі. Я пабачу, як яны будуць выконваць свае гарантыі. Я буду прасіць міжнародных назіральнікаў, каб яны спынілі бандытаў. Я нічога падпісваць не буду, з бандытамі, якія сёння тэрарызуюць краіну, ганьбяць краіну».

«Я пагляджу на рэакцыю міжнароднай супольнасці», — двойчы неўпэўнена паўтарыў Януковіч. І пералічыў усіх, з кім з міжнародных лідараў ён размаўляў учора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0