Пра гэта толькі што паведаміла украінскае тэлебачанне.
Экс-прэм'ера Юлію Цімашэнку вывезлі з бальніцы ЦКБ Укрчыгункі ў Харкаве.
Паведамленне аб тым, што Цімашэнка пакінула тэрыторыю бальніцы пацвердзілі ў ВА «Бацькаўшчына». Як паведамляе «Украінская праўда», Юлія Цімашэнка едзе на Майдан.
Экс-прэм'ер-міністра сустракалі каля 200 яе прыхільнікаў, якія пачалі скандаваць «Юля!».
Цімашэнка павіншавала прысутных, адчыніўшы акно аўто. У яе традыцыйная прычоска — закладзеная вакол галавы каса.