Ініцыятыва «Народны рэферэндум» грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» з'яўляецца альтэрнатывай украінскаму сцэнару, заявіў журналістам адзін з кіраўнікоў кампаніі, член Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Вазняк, які 22 лютага перад Камароўскім рынкам у Мінску правёў пікет у якасці кандыдата ў дэпутаты ў Мінскі гарадскі савет.

«Правядзенне «Народнага рэферэндуму» — гэта альтэрнатыва Майдану, калі мы не хочам украінскіх падзей, калі АМАП будзе біць людзей дубінкамі, а апазіцыянеры будуць газай АМАП падпальваць», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?