У Мёрах сёння былі затрыманыя двое карэспандэнтаў тэлеканала «Белсат», якія прыехалі ў горад асвятляць да гэтага часу не вырашаную праблему адсутнасці ацяплення, паведаміла прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД). Прозвішчы журналістаў не называюцца.

Разам з журналістамі былі затрыманыя два актывісты аргкамітэта БХД, якія суправаджалі іх, — Сяргей Васільеў і Дзяніс Маскаленка. Пры затрыманні прысутнічаў асабіста начальнік Мёрскага РАУС Сяргей Лонь, паведаміла каардынатар аргкамітэта БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Аднаго з журналістаў вызвалілі каля 18.00, другога паабяцалі вызваліць неўзабаве. Актывісту БХД Зміцеру Лупачу, які ў пошуках затрыманых прыйшоў у РАУС, міліцыянты параілі сыходзіць, пакуль не затрымалі і яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?