Як паведамляе рэсурс hvylya.org, Беларусь запатрабавала ад украінскіх экс-міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі і бізнэсоўца Сяргея Курчанкі пакінуць тэрыторыю краіны. Інфармацыя распаўсюджаная са спасылкай на неназваныя крыніцы ў беларускіх праваахоўных органах.

Нібыта па іх інфармацыі, учора ўвечары праз мяжу на аўтамабілі ў Беларусь трапіў экс-міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка. Позна ўвечары ў Мінск прыляцеў звычайным пасажырскім авіярэйсам Сяргей Курчанка. Па версіі крыніцы, Курчанка не выкарыстоўваў свой асабісты борт, баючыся што не атрымае пасадкі. Захарчанка і Курчанка сустрэліся ў Мінску позна ўначы, а раніцай з імі сустрэліся работнікі КДБ і прапанавалі пакінуць краіну да 18.00. У адваротным выпадку, яны будуць затрыманыя.

Нагадаем, што 21 лютага стала вядома, што Віталь Захарчанка збег з Украіны пад прыкрыццём спецпадраздзялення « Сокал».

22 лютага МЗС Беларусі заявіў: «У сувязі з паведамленнямі, якія з'яўляюцца ў асобных сродках масавай інфармацыі, аб тым, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь хаваюцца высокапастаўленыя чыноўнікі і палітычныя дзеячы Украіны, і пагрозамі, што паступаюць у гэтай сувязі ў адрас пасольства Беларусі ў Кіеве, заяўляем, што дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Такіх асоб на тэрыторыі Беларусі няма. Міністэрства замежных спраў Беларусі разглядае падобныя інсінуацыі як наўмысную правакацыю».

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?