Памежнікі не далі экс-генпракурору Украіны Віктару Пшонку і былому міністру даходаў і збораў Аляксандру Кліменку пакінуць межы краіны.

У адпаведнасці з даручэннем праваахоўных органаў яны былі спыненыя ў аэрапорце ў пункце пропуску «Данецкавія», заявіў прадстаўнік Дзяржпагранслужбы. У праве вылету за мяжу ім было адмоўлена.

Па словах прадстаўніка Дзяржпагранслужбы, ахова, якая суправаджала Пшонку і Кліменку, «аказала фізічны супраціў памежнаму нараду, што дазволіла ім пакінуць тэрыторыю аэрапорта».

Паўторную спробу вылецець з Украіны экс-генпракурор і экс-міністр прадпрымаць не сталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?