Дзякуючы перамозе Аляксандра Лягкова ў лыжным марафоне зборная Расіі атрымала датэрміновую перамогу ў неафіцыйным камандным заліку Гульняў-2014 у Сочы.
Затым Расія ўзяла золата ў бабслеі: на рахунку расійскай каманды 13 залатых, 11 срэбных і 9 бронзавых медалёў.
На Алімпіядзе засталося правесці фінал хакея, у якім гуляюць Канада і Швецыя.
Зборная Беларусі займае 8-е месца на Алімпіядзе. У нашых спартсменаў 6 медалёў — 5 залатых і 1 бронзавы, гэта найлепшы вынік за ўсе зімовыя алімпіяды, дагэтуль найлепшы вынік быў чатыры гады ў Ванкуверы: 3 медалі (1 золата, 1 срэбра, 1 бронза).
Медалі ў Сочы заваёвалі: 3 залатыя ўзнагароды Дар'я Домрачава (біятлон: гонка пераследу, індывідуальная гонка, мас-старт), золата ў лыжнай акрабатыцы ў фрыстайле ў Алы Цупер і Антона Кушніра, бронзу ў індывідуальнай гонцы ў біятлоне заваявала Надзея Скардзіна.
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
1 | Расія | 13 | 11 | 9 | 33 |
2 | Нарвегія | 11 | 5 | 10 | 26 |
3 | Канада | 10 | 10 | 5 | 25 |
4 | ЗША | 9 | 7 | 12 | 28 |
5 | Галандыя | 8 | 7 | 9 | 24 |
6 | Германія | 8 | 6 | 5 | 19 |
7 | Швейцарыя | 6 | 3 | 2 | 11 |
8 | Беларусь | 5 | 0 | 1 | 6 |
9 | Аўстрыя | 4 | 8 | 5 | 17 |
10 | Францыя | 4 | 4 | 7 | 15 |
11 | Польшча | 4 | 1 | 1 | 6 |
12 | Кітай | 3 | 4 | 2 | 9 |
13 | Паўд. Карэя | 3 | 3 | 2 | 8 |
14 | Швецыя | 2 | 7 | 6 | 15 |
15 | Чэхія | 2 | 4 | 2 | 8 |
16 | Славенія | 2 | 2 | 4 | 8 |
17 | Японія | 1 | 4 | 3 | 8 |
18 | Фінляндыя | 1 | 3 | 1 | 5 |
19 | Вялікабрытанія | 1 | 1 | 2 | 4 |
20 | Украіна | 1 | 0 | 1 | 2 |
21 | Славакія | 1 | 0 | 0 | 1 |
22 | Італія | 0 | 2 | 6 | 8 |
23 | Латвія | 0 | 2 | 2 | 4 |
24 | Аўстралія | 0 | 2 | 1 | 3 |
25 | Харватыя | 0 | 1 | 0 | 1 |
26 | Казахстан | 0 | 0 | 1 | 1 |