Нягледзячы на падзеі, што адбываюцца, Украіна павінна быць цэласнай. Аб гэтым кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з жыхарамі Мінска, якія прыйшлі на цырымонію ўскладання вянкоў да манумента Перамогі.

«У іх свае праблемы. Майдан для нас не навіна. Гэта ж не першы раз і, вы ведаеце, з першымі майданоўцамі (Віктар Юшчанка ды іншыя) я да гэтага часу дружны. У іх свае пытанні, у нас — свае, і мы будзем на гэтым будаваць сваю палітыку», — сказаў беларускі лідар. «У нас адзіныя мэты па Украіне. Украіна павінна быць цэласнай.

Ніхто не павінен раздзярбаніць гэтую вялікую краіну, яна нам не чужая. Таму не трэба перажываць, што вось, там нешта здарылася, у нас будзе. Трэба турбавацца за тое, што нашы людзі там перажываюць гэты цяжкі крызіс. Гэта вельмі цяжка, і гэта толькі пачатак», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?