Рэзідэнцыю прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча «Міжгор'е» пад Кіевам вярнулі пад кантроль дзяржавы. Такое рашэнне 23 лютага было прынята на пасяджэнні Вярхоўнай Рады.
Згодна з тэкстам прынятай пастановы, рэзідэнцыю павінны перадаць у Дзяржаўную ўласнасць у дзесяцідзённы тэрмін. Раней грамадзянскія актывісты прапаноўвалі размясціць у «Міжгор'і» шпіталь або прытулак.
0
0
0
0
0
0