Экс-міністра МУС Украіны Віталя Захарчанка і бізнэсоўца Сяргея Курчанкі няма на тэрыторыі Беларусі.
Пра гэта лідару «УДАРа» Віталю Клічко паведаміў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба партыі.
«Я сёння тэлефанаваў прэзідэнту Лукашэнку з тым, каб Беларусь перадала Украіне Захарчанку і Курчанку, якія, па паведамленнях СМІ, знаходзяцца ў гэтай краіне. Прэзідэнт запэўніў, што гэтых асобаў не было і няма на тэрыторыі Беларусі», — сказаў Клічко.