Экс-прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка просіць не разглядаць яе кандыдатуру на пасаду кіраўніка Кабінета міністраў Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Цімашэнкі, якую распаўсюдзіла прэс-служба «Бацькаўшчыны».

«Для мяне стала сюрпрызам інфармацыя пра тое, што мяне прапануюць на пасаду прэм'ер-міністра Украіны. Гэтае пытанне са мной ніхто не ўзгадняў і не абмяркоўваў», - адзначыла Цімашэнка.

«Дзякуй за павагу, але прашу не разглядаць маю кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўрада», — гаворыцца ў заяве Цімашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?