Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб ацаніў вынікі лёсавання адборачнага турніру Еўра-2016. Зборная Беларусі, нагадаем, згуляе ў адной групе з Іспаніяй, Украінай, Славакіяй, Македоніяй і Люксембургам.

«Група сур'ёзная. Па-мойму, нам не пашанцавала. Лепш бы з першага кошыка трапілася зборная Расіі. Не хацелася б зноў сустракацца з Іспаніяй. Вядома ж, яна зойме першае месца. Можна адразу падняць рукі і аддаць ёй яго, нават не гуляючы. У сустрэчах з іспанцамі адчуваеш сябе дурнем. У мяне ў іх шэрагах хапае знаёмых, але ў Барселону можна злётаць і проста так, на адпачынак. А вось за другое месца ў групе пазмагацца рэальна. Украіна, Славакія, Македонія — моцныя каманды, але з імі можна гуляць», — сказаў Глеб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?