Адзін з прыярытэтаў Украіны — вяртанне да курсу на еўраінтэграцыю, праз барацьбу за якую і пачынаўся Майдан. Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў ў сваім відэазвароце.
«Мы павінны вярнуцца да сям'і еўрапейскіх краін», — падкрэсліў ён.
Разам з тым, старшыня ВР адзначыў, што ўсведамляе важнасць сувязяў з Расійскай Федэрацыяй. Турчынаў выказаў гатоўнасць да дыялогу з кіраўніцтвам Расіі.
Ён лічыць, што трэба будаваць адносіны з гэтай краінай на «новай, сапраўды раўнапраўнай і добрасуседскай аснове, якая прызнае і ўлічвае еўрапейскі выбар Украіны».