Былы спікер Рады Уладзімір Рыбак у відэазвароце паведаміў: «Знаходзячыся ў бальніцы, я атрымаў інфармацыю, што хтосьці страляў па маёй машыне, пра нейкі напад на мяне. Гэта абсурд, гэта выдумкі. Я не памятаю за ўсё сваё жыццё, каб хтосьці на мяне калісьці рабіў нейкі замах, падымаў руку, страляў. Такога і блізка ніколі не было»

Гэтым ён абвергнуў словы былога прэзідэнта Віктара Януковіча. «Спікера Рыбака ўчора збілі, стралялі па машыне. Ён папрасіў, каб я яго забраў, і я яго забраў з сабой. На лячэнне», — заявіў той.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?