Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, гэта 30-гадовы мінчук, раней судзімы за крадзяжы. Пры ім знайшлі дзве магнітолы, якія, як мяркуюць, ён скраў у спаленых машынах.

Усяго згарэла ці было пашкоджана 12 аўто: «Альфа Рамэа», «Таёта Карола», «Нісан Алмера», «Фольксваген Гольф»… Суму шкоды ацанілі ў 188 мільёнаў рублёў.

Па папярэдняй інфармацыі, затрыманы дзейнічаў па такой схеме: праварочваў стрыжань замка аўто альбо разбіваў шкло, залазіў у машыну, забіраў каштоўныя рэчы з салона і падпальваў.

23 лютага з 5.00 да 6.30 у Фрунзенскае РУУС Мінска паступіла некалькі званкоў аб падпалах аўто. Гарэлі машыны на вуліцах Адоеўскага, Янкі Маўра, праспекце Пушкіна.

Следчым камітэтам заведзена крымінальная справа за наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне маёмасці ў буйным памеры — караецца пазбаўленне свабоды ад 7 да 12 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?