Праграма мае на мэце дэманстрацыю салідарнасьці і аказаньньне маральнай і матар’яльнай падтрымкі асобам, якія з нагоды сваіх дэмакратычных поглядаў былі рэпрэсаваныя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, а так сама інфармаваньне польскай грамадзкай думкі пра парушэньне правой чалавека і грамадзяніна ў Беларусі і інцыяваньне публічнае дыскусыіі па гэтых пытаньнях.
Падтрымкай могуць карыстацца:
- Ахвяры рэпрэсіяў (асобы якія адбылі зьняволеньне па палітычных матывах).
- Сем’і асобаў, якія на дадзены момант адбываюць пакараньне, ці знаходзяцца пад арыштам па палітычных матывах.
Фонд прапануе:
Побыт у Польшчы на працягу двох (да чатырох) тыдняў, пад час якога магчыма:
- Навуковая стажыроўка/практыка як ў дзяржаўных ды прыватных інстытутах і навуковых установах, гэтакжа і ў няўрадавых арганізацыях Польшчы
- удзел у інфармацыйных спатканьнях, прысьвечаных Беларусі
- атрыманьне мэдычнай дапамогі і матар’яльнай падтрымкі
Мэханізм прыёму заяваў:
Кандыдата на атрыманьне дапамогі можа падаць прапанаваць:
- сам пацярпелы ці ягоныя сваякі
- адна з беларускіх праваабарончых арганізацыяў , удзельніцаў праграмы
Неабходныя дакуманты:
- Заявачная форма
- Рэкамэндацыя адной з беларускіх арганізацыяў
Дакумэнтацыя дадатковая:
- інфармацыя з прэсы ці судовыя пастановы, якія сьведчаць пра атрыманае пакараньне, а так сама пра дзейнасьць пацярпелай асобы.
Крытэры прызнаньня стыпендыяў:
Рашэньне пра выдзяленьне стыпендыяў будзе прымаць грамадзкая Рада Пргаграмаў Фонду, якая складаецца з экспертаў у справах Беларусі.
Падставай для рашэньня аб прызнаньні стыпендыі будзе зьмест формы для заяўкі.
Форма для заяўкі:
1. Імя прозьвішча пацярпелага:
2. Адрас жыхарства:
3. Месца працы/прафесія, дзейнасьць грамадзкая ці палітычная:
4. За што быў рэпрэсаваны:
5. Від рэпрэсіяў і юрыдычная падстава:
6. Рэкамендацыя ад праваабарончай арганізацыі з Беларусі:
7. Назва арганізацыі, якая рэкамедуе:
8. Прозьвішча і подпіс асобы, якая рэпрэзентуе гэтую арганізацыю:
9. Хто павінен скарыстаць з праграмы: пацярпелы/сям'я
10. У якім тэрміне можа знаходзіцца ў Польшчы:
11. Пажаданьні па праграме побыту: (тут трэба даць падрабязнаю інструкцыю, каб можна было сістэматызываць выбар у адпаведнасьці з нашымі магчымасьцямі)
12. Дата заяўкі:
13. Прозьвішча і кантактныя дадзеныя асобы, якая складала заяўку:
Заяўкі дасылаць: [email protected]
Праграма рэалізуецца ў цесным супрацоўніцтве з асноўнымі беларускімі праваабарончымі арганізацыямі.
Патранат арганізацыйны над акцыяй: Grupa Zagranica і ініцыятыва Wolna Bialorus
Арганізатар тэхнічны: Таварыства Усходнеэўрапейскі Дэмакратычны Цэнтар (EEDC)
Каардынытыр праграмы: Jan Mencwel
❏
Дадатковая інфармацыя:
У Польшчы аб’яўлены збор сродкаў для рэалізацыі праграмы падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі
Арыгінал праграмы па-польску (дакумэнт MS Word)