Прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заяўляе, што ва Украіне існуе пагроза здароўю грамадзян РФ. Так ён патлумачыў адкліканне пасла Расіі ва Украіне Зурабава.

«Наш пасол у Кіеве адкліканы для кансультацый. Не мне вам казаць, што гэта азначае ў дыпламатычнай практыцы», — сказаў Мядзведзеў у Сочы.

Як падкрэсліў расійскі прэм'ер, такі крок азначае, што «нам незразумела, што там адбываецца, ёсць рэальная пагроза нашым інтарэсам, жыццю і здароўю нашых грамадзян».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?