Пасля звяржэння Януковіча ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя пра тое, што супрацоўнікі «Беркута», баючыся расправы, хочуць схаваць свае сем'і ў беларускіх вёсках.

Адпаведная просьба з'явілася ў сацыяльнай сетцы Укантакце, на неафіцыйнай старонцы «Беркута». Кантактны тэлефонны нумар суполкі чамусьці аказаўся маскоўскім. Калі «Комсомольская правда в Беларуси» паспрабавала дазваніцца да адміністратара суполкі, Эльвіры, яна слухаўку не ўзяла. На старонцы адпісала, што прыходзяць адзінкавыя прапановы помачы. Хоць раней сцвярджалася, што такіх прапановаў сотні. А неўзабаве суполка і зусім перастала дзейнічаць.

Тым часам, на старонцы афіцыйнай суполкі «Беркута» ніякіх просьбаў пра дапамогу няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0