Пасля таго, як у скарбонцы нашай зборнай аказалася 5 залатых медалёў, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што накіроўвае ў Сочы прэзідэнцкі самалёт, які даставіць у Мінск спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў.

Яшчэ раніцай 24 лютым афіцыйнае агенцтва БелТА паведамляла, што беларускія алімпійскія чэмпіёны прыбудуць спецрэйсам на борце №1.

Аднак пасля высветлілася, што за спартсменамі высланы не Boeing-767-300ER, на якім лётае кіраўнік дзяржавы, а куды больш сціплы ўрадавы «ТУ-154M».

Яго вылет з Сочы і, адпаведна, пасадка ў Мінску адбыліся з сур'ёзнай затрымкай з-за вялікай колькасці самалётаў у аэрапорце расійскага курорта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?