У Бабруйску спынена дзейнасць арганізаванай злачыннай групы, якая займалася незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю па куплі-продажы і абмене аб'ектаў нерухомасці.

Паводле звестак Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Магілёўскай вобласці, за пяць гадоў група паспела правесці незаконныя здзелкі амаль з 20 аб'ектамі нерухомасці — кватэрамі і дамамі.

«Арганізатарам і каардынатарам усёй дзейнасці выступіў 50-гадовы бабруйчанін, раней неаднаразова судзімы за крадзяжы і рабаванне. Ролі сярод удзельнікаў групы былі дакладна размеркаваныя: пошукам грамадзян, якія маюць жылплошчу і якія вядуць асацыяльны лад жыцця, афармленнем здзелак па куплі- продажы, дараванню, абмене жылля, атрыманню наяўных грошай займаўся кіраўнік злачыннай групы, яго памочнік займаўся працай з «кліентамі», давядзеннем іх да неабходнага стану», — паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Паводле яе слоў, «кліентаў» шукалі і знаходзілі ў Бабруйску сярод асобаў, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці, якія маюць жыллё і неаплачаную запазычанасць па квартплаце. Пасля гэтага з імі «праводзілася адпаведная праца», падчас якой уласнікі кватэр падпісвалі даверанасці на права распараджэння іх жыллём. У далейшым жыллё рэалізоўвалася трэцім асобам, а былыя ўласнікі перасяляліся ў недарагія дома і кватэры ў Глускім раёне.

Двое членаў групы арыштаваныя па падазрэнні ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. У УСК па Магілёўскай вобласці пачалі паступаць заявы ад грамадзян, якія пацярпелі ад ашуканскіх дзеянняў.

Салянюк дадала, што штуршком да расследавання злачынства, якія спачатку вялі аператыўныя супрацоўнікі МУС, паслужыла забойства ў вёсцы Катка Глускага раёна ў мінулым годзе, здзейсненае адным з былых бабруйчанаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?