Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка прыняла прапанову канцлера Германіі Ангелы Меркель правесці лячэнне ў клініцы «Шарытэ».

Пра гэта па выніках тэлефоннай размовы дзвюх палітыкаў, якая адбылася 23 лютага, паведаміла прэс-служба Цімашэнка.

«Падчас тэлефоннай размовы Меркель пажадала Цімашэнцы хутчэйшага выздараўлення і прапанавала правесці лячэнне ў клініцы «Шарытэ». Цімашэнка прыняла прапанову Меркель. Яна плануе наведаць саміт Еўрапейскай народнай партыі, а потым паедзе ў «Шарытэ» для неадкладнага лячэння», — гаворыцца ў заяве.

Цімашэнка большую частку заключэння знаходзілася ў шпіталі пад наглядам турэмшчыкаў, а не ў калоніі. Дактары з клінікі «Шарытэ», якія яе назіралі, казалі пра неабходнасць сур'ёзнага лячэння і заяўлялі пра гатоўнасць Нямеччыны прыняць экс-прэм'ера Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?