Месцаахоўнікам Кіеўскай мітрапольнай кафедры абраны мітрапаліт Чарнавіцкі Ануфрый (Беразоўскі). Такое рашэнне 24 лютага прыняў на сваім пашыраным пасяджэнні Святы Сінод Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.

Мітрапаліт Уладзімір пакідае кіраванне УПЦ МП паводле стану здароўя. У адпаведнасці з нормамі Статута УПЦ таемным галасаваннем на пасаду Месцаахоўніка абраны мітрапаліт Чарнавіцкі і Букавінскі Ануфрый.

Пасля абрання ў тэлефоннай гутарцы Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл пажадаў мітрапаліту Ануфрыю «дапамогі Божай у нясенні адказнага служэння ў цяжкі для Царквы перыяд, які перажывае зараз украінскі народ».

Мітрапаліт Ануфрый (Беразоўскі) нарадзіўся ў 1944 г. у Чарнавіцкай вобласці. 20 ліпеня 1988 г. прызначаны намеснікам Успенскай Пачаеўскай лаўры. 9 снежня 1990 г. ва Уладзімірскім саборы Кіева хіратанісаны ў епіскапа Чарнавіцкага і Букавінскага.

28 ліпеня 1994 узведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны пастаянным членам Святога Сінода УПЦ. 22 лістапада 2000 г. узведзены ў сан мітрапаліта.

Украінскія СМІ называюць яго паслядоўным прыхільнікам еднасці з Маскоўскім патрыярхатам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?