У пасёлку Гастомель (Кіеўская вобласць ) невядомыя ўзялі штурмам дом лідара Кампартыі Украіны Пятра Сіманенкі. Пра гэта паведаміла «Хвіля» са спасылкай на жыхароў катэджнага пасёлка, якія пражываюць побач. Раскошны чатырохузроўневы палац на 200 сотках зямлі быў запісаны на сына Сіманенкі, але пражываў там лідар камуністаў са сваёй новай, маладой жонкай.

Сам лідар камуністаў сказаў, што ніхто з членаў сям'і не пацярпеў.

Каментуючы сітуацыю, Сіманенка папярэдзіў папярэдзіў калег-палітыкаў, што «скончаць з намі — прыйдуць да вас».

Кампартыя Украіны ў парламенце папярэдняга склікання знаходзілася ў кааліцыі з кіруючай Партыяй рэгіёнаў. У Радзе цяперашняга склікання фармальнай кааліцыі з «рэгіяналамі» камуністы не стваралі, аднак неаднаразова галасавалі салідарна з імі.

Нападнікі перад сыходам падпалілі палац. Але пажарныя хутка згасілі агонь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?