Два кіраўнікі спецыяльнай дэлегацыі Еўрапейскага парламента, якая толькі што вярнулася з Украіны і мела перамовы з усімі ключавымі ўдзельнікамі палітычнага працэсу, заявілі, што наступным прэм'ер-міністрам Украіны, верагодна, будзе лідар «Бацькаўшчыны» Арсеній Яцанюк.
Reuters
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў час сесіі Еўрапарламенту ў Страсбургу заявілі кіраўнікі дэлегацыі — старшыня Камітэта па замежных справах Еўрапарламента Элмар Брок і віцэ-старшыня дэлегацыі партугальскі еўрадэпутат Ана Гомеш.
«Мы сустрэліся з усімі ключавымі палітычнымі гульцамі калі былі ў Кіеве. Мы сустрэліся з наступным прэм'ер-міністрам, якім, верагодна, будзе Яцанюк», — сказаў Брок.
«Яцанюк, хутчэй за ўсё, будзе наступным прэм'ер-міністрам часовага ўрада», — сказала Гомеш, распавядаючы пра сустрэчы ў Кіеве.