У кіеўскім метрапалітэне на станцыі «Тэатральная» знятыя лозунгі савецкіх часоў, якія размяшчаліся на калонах станцыі, і ў бліжэйшы час будзе дэмантаваны барэльеф Леніна.

Рашэнне было прынята ў сувязі з адпаведным зваротам Самаабароны Майдана і грамадскай арганізацыі «Майдан».

Ужо знятыя 24 шыльды з лозунгамі. Яны з'яўляюцца ўласнасцю метрапалітэна, таму пакуль будуць заставацца на прадпрыемстве.

Што тычыцца барэльефа Леніна, то яго дэмантаваць няпроста, бо ён важыць да 6 тон.

У кіеўскім метро больш няма станцый, якія б упрыгожвала сімволіка савецкіх часоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?