Для спалення Ліпковіч выбраў «Чыставік» Сяргея Лук'яненкі.

Для спалення Ліпковіч выбраў «Чыставік» Сяргея Лук'яненкі.

Ліпковіч прыйшоў паліць кнігу з бейсбольнай бітай з беларускім арнаментам, якую яму вырабілі на замову. 

Ліпковіч прыйшоў паліць кнігу з бейсбольнай бітай з беларускім арнаментам, якую яму вырабілі на замову. 

Яўген Ліпковіч. 

Яўген Ліпковіч. 

Ліпковіч паліў кнігу вадкасцю для растопкі печаў. 

Ліпковіч паліў кнігу вадкасцю для растопкі печаў. 

Ліпковіч падпальвае камінную запалку. 

Ліпковіч падпальвае камінную запалку. 

У блогера доўга не атрымлівалася падпаліць кнігу ні запалкай, ні запальнічкай.

У блогера доўга не атрымлівалася падпаліць кнігу ні запалкай, ні запальнічкай.

Ліпковіч вырашыў паспрабаваць іншую запальнічку. 

Ліпковіч вырашыў паспрабаваць іншую запальнічку. 

Нарэшце кніга загарэлася. 

Нарэшце кніга загарэлася. 

Сёння вядомы беларускі блогер Яўген Ліпковіч правёў у Севастопальскім парку ў Мінску «літаратурна-мастацкую акцыю» па спаленні кнігі расійскага фантаста Сяргея Лук'яненкі.

Ліпковіча абурыў нядаўні допіс Лук'яненкі ў сваім «Жывым часопісе», дзе той надзвычай рэзка раскрытыкаваў рэвалюцыю ва Украіне, заклікаў «нармальных украінцаў» ратавацца ад «фашысцкай мярзоты» ў Расіі і Беларусі і назваў сённяшнюю Украіну « праклятай зямлёю». Таксама аўтар забараніў перакладаць свае творы на ўкраінскую і паабяцаў рабіць усё магчымае, каб абмежаваць доступ украінскіх пісьменнікаў-фантастаў, што падтрымалі Майдан, на спецыялізаваныя падзеі ў Расіі.

«Я пратэстую супраць прапаганды лжэкаштоўнасцяў. Лук'яненка выкарыстоўвае сваю папулярнасць, каб абразіць украінцаў. Ён чамусьці не пратэстуе супраць кніг Кнута Гамсуна, які падтрымліваў Гітлера. Ён атакуе людзей паводле іх нацыянальнай прыкметы, нападае на сімвал свабоды — мову», — сказаў Ліпковіч.

Ліпковіч абверг паралелі са спальваннем кніг нацыстамі ў Германіі і патлумачыў, што спаленне кнігі з'яўляецца адной з формаў акцыі пратэсту.

«Калі кнігі Чаргінца я паліў з лёгкай душой, бо яны не маюць абсалютна ніякай мастацкай вартасці, дык пра гэты выпадак такога не скажу: Лук'яненка ўсё ж якая-ніякая літаратура. Аднак гэта мой жэст падтрымкі ўкраінскай рэвалюцыі.

У Расіі ўжо выказваюцца прапановы забараніць выступаць Вакарчуку разам з «Акіянам Эльзы». Спачатку выказаўся дэпутат Мілонаў, потым Жырыноўскі. Але мы тут не можам забараніць Мілонава. Не можам папрасіць маці Жырыноўскага зрабіць аборт задняй датай. А кнігу я магу спаліць. Гэта мая асабістая маёмасць», — паведаміў Ліпковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?