77-гадовая мінчанка здала ў міліцыю рарытэтную вінтоўку свайго бацькі. Жанчына пажадала, каб зброю перадалі ў музей Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў Цэнтральным РУУС сталіцы.

Рэдкую вінтоўку Тульскай збраярні бацька жанчыны атрымаў у падарунак за выдатную вучобу па заканчэнні снайперскай школы ў Пецяргофе. Пасля смерці ўласніка зброі многія з яго рэчаў былі перададзеныя ў гістарычны музей. Сваякі лічылі, што і рэдкая вінтоўка таксама была аддадзеная, аднак зброя нечакана знайшлося падчас падрыхтоўкі да пераезду ў кватэры за шафай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?