Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч абвешчаны ў вышук. Пра гэта паведамляе Генпракурор Алег Махніцкі.

«Магу паведаміць, што паведамлена аб падазрэнні былому прэзідэнту Віктару Януковічу. Ён аб'яўлены ў вышук. Артыкул — масавыя забойствы людзей, арт.115, ч.1 (наўмыснае забойства) з абцяжарвальнымі абставінамі», — заявіў Махніцкі.

Ён падкрэсліў, што вышукам Януковіча займаюцца аператыўна - вышуковыя падраздзяленні Службы бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў.

Пры гэтым адказваючы на пытанне аб тым, ці абвешчаныя ў вышук экс-генпракурор Віктар Пшонка, экс-кіраўнік МУС Віталь Захарчанка і іншыя былыя высокапастаўленыя асобы, в.а. генпракурора сказаў:

«Справа заведзена па фактах забойстваў, у ёй фігуруе каля 50 чалавек. Цяпер, магчыма, будзе і больш».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?