Фронтмэн ўкраінскага гурту «Акіян Эльзы» Святаслаў Вакарчук адказаў на абвінавачванні ў нацыяналізме, якія ў яго адрас высунуў, у прыватнасці, дэпутат заканадаўчага сходу Санкт - Пецярбурга Віталь Мілонаў.

ria.ru

ria.ru

Заяву з гэтай нагоды Вакарчук апублікаваў ў сваім блогу на расійскай мове, звычайна ў твітары ён піша па-ўкраінску:

«З нагоды ўкраінскага нацыяналізму:

Каго вы лічыце нацыяналістам?

Калі таго, чый любімы пісьменнік Чэхаў — то я нацыяналіст

Калі таго, чыёй першай любімай песняй была «Светит Незнакомая Звезда» — тады я таксама нацыяналіст.

Калі таго, хто 5 гадоў сустракаўся з дзяўчынай яўрэйскай крыві — то так, я нацыяналіст.

Калі таго, хто спявае ў гурце, у якім два сербы і адзін напалову рускі, напалову татарын — то так — я, вядома, нацыяналіст.

Калі таго, хто праводзіць палову года ў іншых краінах свету — аддаючы на канцэртах сваю энергію любімым гледачам — то, несумненна, я нацыяналіст.

Калі таго, хто любіць Санкт-Пецярбург як свой родны горад, то я зноў жа — нацыяналіст.

Калі таго, хто быў сведкам на вяселлі ў сябра-ірландца — то зноў жа, я нацыяналіст…

Калі таго, у каго ў Маскве жывуць такія ж блізкія сябры, як і ў Кіеве, то я відавочны нацыяналіст…

Калі таго з чыіх вуснаў руская або англійская гучыць так жа часта як і роднай ўкраінская — я стопрацэнтны нацыяналіст

Ну і яшчэ … Калі, той хто любіць сваю краіну — нацыяналіст, то я …. Ну вы то самі як думаеце? Хто я? І хто вы?».

Святаслаў Вакарчук узначальвае папулярны гурт «Акіян Эльзы», які ў гэтым годзе святкуе 20-годдзе, яго канцэрты збіраюць поўныя арэны, як, напрыклад, «Мінск-Арэну» 8 снежня 2013 г.

Апошнія тры месяцы ён неаднаразова выказваў падтрымку Майдану. 14 снежня разам з гуртом даў на Майдане канцэрт, які сабраў 200 тыс. удзельнікаў-гледачоў і прысвяціў яго збітым у ноч на 30 лістапада студэнтам.

21 лютага Вакарчук прыехаў у Вярхоўную Раду, перад гэтым заклікаўшы Януковіча неадкладна спыніць сілавыя метады.

Канцэрт «Акіяна Эльзы» ў маскоўскім аэрапорце «Шарамеццева»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?