Міхаіл Мясьніковіч

Стары лідэр беларускай намэнклятуры гаворыць аб непазьбежнасьці пераарыентацыі эканомікі.

Цяперашняя прамысловая палітыка ў Беларусі вычарпала свае магчымасці практычна цалкам. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Мясніковіч

На яго думку, для таго каб надалей забяспечваць запланаваны рост эканомікі на прынцыпова новым узроўні, патрэбныя не традыцыйныя, а новыя тэхналогіі, найперш інфармацыйныя.

Акрамя таго, у Беларусі актуальным з’яўляецца пытанне дыверсіфікавання выкарыстання паліўна‑энергетычных рэсурсаў. «Мы не можам сёння працаваць выключна на газе і нафце. Мы павінны актыўна выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва, аднаўляльныя крыніцы энергіі. Для гэтага таксама патрэбныя сучасныя тэхналогіі», — адзначыў кіраўнік НАН.

Ён таксама лічыць, што прамысловасць Беларусі, якая сёння спажывае значны аб’ём паліўна‑энергетычных рэсурсаў пры нізкім ККДз, у першую чаргу неабходна перакладаць на эфектыўныя тэхналогіі.

Паводле БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0