26.02.2014 / 09:32

Google выпусціла карту лясоў свету 3

Калі ў суседнім лесе высякаюць дрэвы, хутка вы можаце даведацца пра гэта практычна ў рэальным часе, дзякуючы новаму праекту Global Forest Watch, распрацаваным Google у супрацоўніцтве з Інстытутам сусветных рэсурсаў і яшчэ 40 арганізацыямі.

На сайце апублікаваныя фатаграфіі са спадарожнікаў НАСА за апошнія 13 гадоў. Больш за тое, алгарытмы апрацоўкі малюнкаў дазваляюць дэталёва падлічыць аб'ёмы страчаных і выраслых лясоў на кожнай тэрыторыі і ў кожнай краіне па гадах. Напрыклад, вось статыстыка па Расіі за 2000—2013 гг: страты — 36,5 млн га, вырасла толькі 16,2 млн га (1-е месца ў свеце па стратах лесу); Украіна: -565 тыс. га, 353 тыс. га; Беларусь: -416 тыс. га, 375 тыс. га.

Высечка лясоў ідзе практычна ва ўсім свеце. Зводка па ўсіх краінах паказвае ўсяго толькі некалькі дзяржаваў, дзе зялёнага пакрыцця стала больш за апошнія 13 гадоў. Напрыклад, Лесота і Егіпет.

«Да таго моманту, калі мы даведаемся аб высечцы лесу, звычайна ўжо занадта позна што-небудзь пачынаць, — піша Google у прэс-рэлізе. — Навукоўцы стагоддзямі вывучаюць лес, паказваючы на жыццёвую важнасць гэтай экасістэмы для чалавечага грамадства. Але большасць з нас да гэтага часу не мае своечасовай і дакладнай інфармацыі аб тым, дзе, калі і чаму лясы знікаюць. Гэта павінна змяніцца з запускам Global Forest Watch».

Праект коштам $25 млн прадставіць аператыўную інфармацыю эколагам і актывістам аб тым, што адбываецца ў іх краіне і на навакольных тэрыторыях. Хутка на сайце з'явіцца сэрвіс абвестак, якія будуць паведамляць пра высечку лесу ў зададзенай мясцовасці.

0
валацуга / Адказаць
26.02.2014 / 11:59
Своечасовая рэч. На поўначы Беларусі каля мяжы з Расіяй высечкі лясоў проста жудасныя. Сляды лесавозаў вядуць наўпрост за мяжу.
0
Нацi / Адказаць
26.02.2014 / 13:01
Действительно вырубают все подряд.У нас вообще какие-нибудь нормальные ''зеленые'' есть или только те,что водят хороводы вокруг вождя беларуского пролетариата?!
0
Mihas Bar. / Адказаць
28.02.2014 / 14:36
На свае вочы бачу, бо вандрую. Пошасьць абрынулася на УСЕ лясы, як і на БЕЛАРУСАЎ. Фактычна лясоў як яны й павінны выглядаць, ужо НЯМА. Ёсьцяка хутчэй нейкія леса - паркі,- адна, двухярусавымі, зусім маладзенькімі дрэўцамі. На сёньня-ЛЕС, гэта сродак узбагачэньня усіх, хто мае непасрэднае й ускоснае дачыненьне да яго. Сумна бачыць усё гэта.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру