Упаўнаважаны па кантролі над МУС Украіны Арсен Авакаў учора, 25 лютага, падпісаў загад №144 «Пра ліквідацыю спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадзянскай бяспекі «Беркут».

Аднак толькі ў апошнія дні з базы кіеўскага «Беркута» збегла больш за 30 байцоў з баявой зброяй, і іх не могуць знайсці.

Па словах Арсена Авакава, сілавікі спалохаліся пачатку следства і пошуку тых, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады ў час супрацьстаяння з народам.

Цяпер базу сталічнага «Беркута» ўзяла пад кантроль «афганская сотня Майдана».

Афганцы пасяліліся на базе спецслужбаў, у спартзале. Яны будуць ахоўваць казармы і інтэрнаты ад магчымых правакацый, бо байцам і іх сем'ям нібыта пагражаюць.

«Суд павінен вызначыць, хто злачынец, хто выконваў злачынныя загады і хто павінен несці адказнасць», — адзначыў камандзір «афганскай сотні» Алег Міхнюк.

Акрамя таго, «афганцы» правядуць рэвізію зброі, што знаходзілася ў распараджэнні «беркутаўцаў». Паводле іх дадзеных, спецназаўцы пачалі пакідаць межы базы яшчэ месяц таму, пасля забойстваў на вуліцы Грушэўскага. Усяго за гэты час у самаволку пайшло каля сотні чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?