На вечарыне плануецца выступ вядомай паэткі Дануты Бічэль, прафесара ГрДУ І. Траццяка, спеў дыяцэзіяльнага хору «Саntate Domino», чытанне вершаў, выстава серыі паштовак «Вялікдзень з беларускай паэзіяй», якія можна будзе набыць, і экспазіцыя гістарычных паштовак з Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. Будуць прысутныя біскуп Аляксандр Кашкевіч, біскуп Юзаф Станеўскі.
«Вялікдзень з беларускай паэзіяй» — 2 сакавіка
Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі запрашае ўзяць удзел у літаратурнай вечарыне «Вялікдзень з беларускай паэзіяй», якая адбудзецца ў нядзелю, 2 сакавіка, а 18-й гадзіне ў зале імя Яна Паўла ІІ (будынак Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, вул. Парыжскай Камуны, 1).