Холдынг «СКМ» алігарха Рыната Ахметава, лічыць неабходным правядзенне ў краіне рэформаў, укараненне эфектыўных механізмаў дзяржкіравання, істотнае пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых органаў кіравання і павышэння празрыстасці і адказнасці ўлады перад грамадзянскай супольнасцю.

Пра гэта гаворыцца ў заяве СКM.

«Мы верым, што патэнцыял Украіны велізарны. Мы, як усе ўкраінцы, імкнемся да стварэння новай краіны. У якой будуць устаноўлены дэмакратыя і вяршэнства права, якія забяспечваюць абарону уласнасці, свабодную канкурэнцыю і сацыяльную абарону», — гаворыцца ў заяве.

СКМ заяўляе, што гатовы да ўкаранення новай сістэмы каардынатаў і да працы ў ёй.

«Мы будзем садзейнічаць усімі даступнымі спосабамі дасягненню пазначаных мэтаў дзеля росквіту Украіны», — падкрэсліваецца ў заяве.

СКМ адзначае, што падзеі апошніх трох месяцаў сталі трагічнай старонкай гісторыі Украіны, і разам з усёй краінай смуткуе па загінулых і выказвае глыбокае спачуванне іх родным і блізкім.

У групу «СКМ» уваходзяць найбуйнейшы ва Украіне горна-металургічны холдынг «Метінвест» і энергахолдынг ДТЕК, банкі ПУМБ і «Рэнесанс-Капітал», телекамгрупа Vega, Медыя Група «Украіна» і выдавецкі холдынг «Сёння Мультымедыя» і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?