Завершана праверка па факце смерці 19-гадовага студэнта ў Мінску. Труп хлопца з прастрэленай галавой знайшлі 17 снежня ў адным з ціраў.
«Пасмяротнай комплекснай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызай канстатавана, што ў перыяд часу, які папярэднічаў смерці маладога чалавека, у яго мелася псіхічнае расстройства, якое суправаджалася ідэямі і дзеяннямі, накіраванымі на суіцыд», — паведаміў прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў. Па яго словах, следчыя не выявілі фактаў забойства студэнта. У завядзенні крымінальнай справы адмоўлена.
Падчас праверкі ў ціры былі выяўлены недахопы ў арганізацыі кантрольна-прапускнога рэжыму. Праз гэта хлопец і здолеў трапіць у будынак і застрэліцца з агнястрэльнай зброі.