У пятніцу, 28 лютага, адбудзецца прэзентацыя палескага нумара «ARCHE» ў Пружанах і Берасці.

У абедзвюх прэзентацыях прымуць удзел рэдактары «ARCHE» Валер Булгакаў і Аляксандр Пашкевіч, якія, акрамя палескага нумара, прадставяць і іншыя нядаўна выдадзеныя нумары «ARCHE», а таксама навінкі апошніх часоў — даследаванні Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 гг.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі», Сяргія Плахія «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі»,Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар у аднаўленні літоўскай дзяржавы (1915–1923)», кнігу Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.», зборнік публіцыстыкі гісторыка і мовазнаўца Яна Станкевіча «За родную мову й праўдзівы назоў», «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час» (903 старонкі). Можна будзе таксама набыць кнігу Алеся Белага«Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ–ХVIII ст.» — адну з самых папулярных мінулагодніх кніжак на гістарычную тэматыку, том Алега Латышонка «Нацыянальнасць — беларус», збор твораў Адама Станкевіча «З Богам да Беларусі», «Да гісторыі беларускае літаратуры» Антона Адамовіча, збор твораў Адама Бабарэкі, а таксама дзясяткі іншых выданняў.

Пачатак сустрэчы ў Пружанах – 16.00 па адрасе: вул. Савецкая, 50 (Пружанскі палацык).

У Берасці пачатак прэзентацыі – 19.00 па адрасе: вул. Дворнікава, 63 (Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі св. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?