Вялікія бойкі мелі месца сёння каля Вярхоўнай Рады Крыма, дзе сабраліся прыхільнікі (рускія) і праціўнікі (татары і ўкраінцы) незалежнасці паўвострава. Колькасная перавага была на баку татар, і яны адціснулі сепаратыстаў ад будынку.

Ёсць пацярпелыя.

Вярхоўная Рада Крыма адклала сваё пасяджэнне. Пра гэта паведаміў старшыня меджлісу крымскататарскага народа Рэфат Чубараў, выступаючы перад мітынгоўцамі.

«Мы все равные. Друзья, все прошло очень организованно, несмотря на провокаторов – их мало, — цытуюць яго СМІ. — Терпение! Вы сделали, не поддаваясь на провокации, намного больше, чем если бы вы направились друг против друга. Так и будем. Теперь организованно — группами — расходимся по районам и по городам домой. Говорим всем, что Крым — победил.

Идите к соседям, русским, украинцам, и, если у вас нормальная голова, вместе охраняйте церкви и мечети, вместе обустраивайте школы. Крым — Украина».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0