Расейскія палітыкі запэўніваюць, што Крэмль не даў бы прытулак Віктару Януковічу.
Пра гэта кіраўнік камітэта па міжнародных справах Савета Федэрацыі Міхаіл Маргелаў паведаміў у інтэрв'ю RT.
Ён сцвярджае, што Віктара Януковіча няма на тэрыторыі Расіі.
«Я дакладна ведаю, што Януковіч не ў Расеі, і, на маё сціплае меркаванне, Расея не дала б яму прытулку», — сказаў Маргелаў у інтэрв'ю RT.
Ён адзначыў, што адносіны з Украінай Расія не збіраецца разрываць.
«Мы падтрымліваем нашы сувязі, нашы адносіны з Украінай ва ўсіх сферах і разрываць іх не збіраемся, і свайго пасла з Кіева мы выклікалі для кансультацый, таму што нам сапраўды трэба правесці з ім кансультацыі і высветліць, што там адбываецца», — растлумачыў Маргелаў.
Як вядома, Віктар Януковіч абвешчаны ў міжнародны вышук.