26.02.2014 / 22:42

У Беларусі прыпынены продаж антывірусных і крыптаграфічных праграм — загад ААЦ 24

Антывірусныя праграмы здольныя выяўляць на камп'ютарах траяны-шпіёны, а крыптаграфічныя — захоўваць інфармацыю ў шыфраваным выглядзе.

У Беларусі прыпынены продаж антывіруснага праграмнага забеспячэння. Гэта абумоўлена ўваходжаннем у сілу загада Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце. Загад ад 17 снежня 2013 года № 94 набыў моц 1 студзеня гэтага года.

Згодна з дакументам, з 1 студзеня 2014 года ў Беларусі падлягаюць дадатковай сертыфікацыі праграмныя сродкі абароны ад уздзеяння шкоданосных праграм і антывірусныя праграмныя сродкі. У сувязі з гэтым афіцыйныя продажы несертыфікаваных антывірусных прадуктаў прыпынены.

Апрача таго, згодна з загадам, разам са сродкамі праслухоўвання, абароны ад праслухоўвання, сродкамі крыптаграфічнай абароны інфармацыі і іншымі абавязковай сертыфікацыі падлягаюць таксама маршрутызатары і сістэмы кіравання сайтамі.

Прыпыненне рэалізацыі пацвярджаюць некаторыя беларускія афіцыйныя пастаўшчыкі антывірусных прадуктаў «Лабараторыі Касперскага», Symantec і іншых.

Кампаніі рыхтуюць і накіроўваюць дакументы на сертыфікацыю, чакаючы аднаўлення продажу ў хуткім часе.

0
да ужжжжжжж / Адказаць
26.02.2014 / 23:05
А их ещё кто-то покупает? Или только я б/п качаю?
0
Дзьмiтры / Адказаць
26.02.2014 / 23:10
І што? Толькі людзі вельмі далёкія ад гэтага будуць лічыць, што антывірусы будуць нядзейсныя. Ведалі б вы якія "спецыялісты" працуюць на рэжым. Я сьмяюся з вас))) Усяго толькі інфармацыйны закід, ня больш)
0
3455 / Адказаць
26.02.2014 / 23:11
Я даже не парюсь искать кряки и серийные номера. Хватает бесплатных антивирусов. Например, зоналарм фрии. И антивирус и фаервол. Проблем с вирусами уже два года, как не было. И ничьих прав не нарушаю. В общем все довольны.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру