27.02.2014 / 13:52

Валютны рынак Украіны «выбухнуў»: Даляр прадаюць па 11,4 грн, еўра — па 15,5 грн 1

Курс даляра ў ходзе таргоў на міжбанкаўскім валютным рынку падняўся да адзнакі 11,4 грн / $ на продажы.

Як сведчаць звесткі «Міжбанк Анлайн», даляр падаражэў на 65 капеек на куплі і на 1,05 грн на продаж.

Так, па стане на 13 гадзіну банкі куплялі даляр па 11,1 грн / $ (10,45 грн / $ на адкрыцці), а прадавалі па 11,4 грн / $ (10,35 грн / $ на адкрыцці).

Курс еўра падняўся на 89 капеек на куплі і на 1,02 грн на продажы. Банкі куплялі еўра па 15,155 грн / еўра (14,26 грн / еўра на адкрыцці) і прадавалі па 15,5685 грн / еўра (14,545 грн / еўра на адкрыцці).

0
Kent / Адказаць
27.02.2014 / 14:02
У нас доллар подорожал с 2000 до 10000. Так что на Украине ничего особенного пока.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру