Дэпутаты Вярхоўнай Рады Крыму, якія прыйшлі на пазачарговую сесію для разгляду пытання аб правядзенні Усекрымскага рэферэндуму, не могуць сабраць кворум. Пра гэта Цэнтру журналісцкіх расследаванняў паведаміла крыніца ў крымскім парламенце.
Больш падрабязную інфармацыю даведацца пакуль не ўдаецца, паколькі узброеныя людзі, якія захапілі будынак, пры ўваходзе забралі ў дэпутатаў усе сродкі сувязі. Журналістаў у будынак не пускаюць.