Гандбольны клуб «Нафтахімік», які прадстаўлены ў чэмпіянаце краіны камандай «Дынама», абвясціў, што перамовы з патэнцыяльнымі спонсарамі згодай не ўвянчаліся і магчымасці выхаду з фінансавага крызісу вычарпаныя.
«Гульцам абвешчана аб прадастаўленні статусу свабодных агентаў, — паведаміў спартыўны дырэктар клуба Андрэй Парашчанка. — Яны вольныя шукаць іншыя варыянты працягу кар'ер. Апавяшчэнне аб выхадзе каманды «Дынама» з чэмпіянату краіны пакуль не адпраўлялі, бо частка гульцоў абмяркоўвае магчымасць дайграць сезон бясплатна. Пярэчыць гэтаму мы не будзем».