Беларускім спартсменам, якія заваявалі медалі на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы, выплацілі прэміяльныя, паведамляе БелТА.

Сродкі пералічаны ў замежнай валюце на карт-рахункі. Залаты медаль ацэньваецца ў $150 тыс., сярэбраны - у $75 тыс., бронзавы - у $50 тыс. Прызы спартсменаў, а таксама ўзнагароды іх трэнерам не абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асоб.

Такім чынам Дар'я Домрачава за тры залатыя медалі атрымае 450 тыс. даляраў (3х150 тыс. даляраў).

Як паведаміў сёння прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк на адзіным рахунку дзяржаўнай казны Украіны грошай засталося 4,3 млн грыўняў (г.зн. не больш за 430 тыс. даляраў), а з улікам падзення грыўні, то гэта нават меней, калі лічыць у далярах. Папярэдняя ўлада вывела ў ашфоры 70 млрд даляраў, сказаў Яцанюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0