Грамадства66

Сілавікі атрымаюць анлайн-доступ да камер ў кафэ і клубах

Да чэмпіянату па хакеі сістэмы відэаназірання аб'яднаюць у адзіную сістэму.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе «Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэаназірання у інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку».

Вядома, што камеры назірання стаяць у метро, спартовых пляцоўках, пераходах і адміністратыўных будынках. Іх падлучылі да адзінай сістэмы з 1 студзеня 2014 года.

Згодна з указам, абсталяваць сістэмай відэаназірання месцы масавага збірання людзей мусяць да 1 сакавіка.

Пастановай Саўміна нават зацверджаны спіс такіх месцаў: гэта амаль 300 рэстаранаў і кавярняў, а таксама крамы, клубы, казіно і АЗС у Мінску.

У адным з мінскіх рэстаранаў патлумачылі, што камеры стаяць ужо даўно. А вось падключэнне да адзінай сістэмы — у працэсе.

Што гэта за сістэма відэаназірання? Сістэма працуе на лічбавых камерах. Таму калі ў кафэ няма камер альбо стаяць аналагавыя, то давядзецца паставіць лічбавыя. У Мінску генеральным падрадчыкам па абсталяванні камерамі прызначана «Агат-сістэмы кіравання». Там адмовіліся размаўляць на гэтую тэму і параілі пачытаць указ.

«Нам ніхто не навязвае, да каго звяртацца па ўсталёўку камер», — у адным з рэстаранаў тлумачаць, што камеры ставіла прыватная фірма.

Далей уласнік кафэ мусіць забяспечыць кругласутачную працу камер, запіс інфармацыі і захоўванне яе на працягу месяца.

Карыстальнікі сістэмы — МУС, КДБ, ААЦ, МНС, памежнікі і мытнікі, служба бяспекі прэзідэнта. Яны могуць мець доступ да камер «праз агульныя ці выдзеленыя каналы сувязі з магчымасцю адначасовага атрымання інфармацыі ўсімі карыстальнікамі».

«Гэта звычайная IP-камера, якая мае свой IP-адрас. Яго можна ўвесці нават у браузер і атрымаць карцінку», — тлумачыць эксперт Еўрарадыё.

Акрамя таго, указам вызначаецца пэўны спіс месцаў, дзе доступ да камер не будуць мець усе карыстальнікі: гэта аб'екты часовага знаходжання ахоўваемых асоб, якія вызначае Служба бяспекі прэзідэнта.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць