Мінгарвыканкам устанавіў кошт праязных білетаў на трамвай і метро ў залежнасці ад колькасці паездак.
Адпаведнае рашэнне № 279 ад 6 лютага 2014 года апублікавана 27 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, кошт пяці паездак на трамваі або метро складзе 14.700 рублёў, дзесяці — 28.500, дваццаці — 55.800, трыццаці — 81.900, сарака — 106.800, пяцідзесяці — 130.500, шасцідзесяці — 153.000 рублёў. Зараз месячны праязны-радыёкарта на метро разлічаны на 120 паездак.
Рашэнне набывае моц 28 лютага.
Як паведамлялася раней, 1 красавіка гэтага года праязныя білеты на грамадскі транспарт у Мінску будуць прадавацца толькі на бескантактных смарт-картах (БСК). Паводле слоў начальніка КУП «Мінскі метрапалітэн» Расціслава Юрэні, гэта будзе карта, «сумешчаная з усімі відамі транспарту. Гэта значыць тыя паперкі, якія выдаюцца дадаткова да нашых білетаў на метро на пластыкавых картах, знікнуць. Уся інфармацыя па білеце будзе заганяцца на чып адной радыёкары».