Чаму вы ўцяклі з Украіны, спытаўся на прэс-канферэнцыі Януковіча ў Растове-на-Доне Першы канал расійскага ТВ. 

«Я нікуды не збягаў, я выехаў у Харкаў. Але па дарозе ў Кіеве маю машыну абстралялі з аўтаматычнай зброі. У Харкаў мы прыехалі ранкам 22 лютага. Тады служба бяспекі стала атрымліваць інфармацыю, што ў Харкаў прыбываюць радыкальна настроеныя групы. Тут не страх быў, а ўмовы бяспекі, якія трэба было захаваць [стылістыка выказванняў захаваныя]. Са мной былі Рыбак і Клюеў. Я іх папрасіў ляцець у Данецк, каб сабраць актыў. А сам рашыў паехаць у Луганск. Служба «Аэрарух» і дыспетчары вайсковыя папярэдзілі нас, каб мы змянілі кірунак, бо мы нібыта збіраемся вылецець у Расію. І лётчыкі змянілі маршрут і пасадзілі верталёт у Данецку. Пасля я перасоўваўся па аўтамабільных дарогах і пераехаў у Крым. Мне перазваніў старэйшы сын і сказаў, што я ў такіх умовах не магу рызыкаваць сям'ёй. Вось так складвалася сітуацыя».

«У Расію я папаў дзякуючы патрыятычна настроеным афіцэрам, якія выканалі свой абавязак і дапамаглі мне захаваць жыццё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0